У Берасцейскай вобласці абвясцілі аб «другой хвалі кібератак»
1- 17.11.2024, 14:45
- 4,474
Да чаго прыгатавацца?
Абласны ТГ-канал «#1 Регион» паведаміў, што ў Тэлеграме зафіксавалі другую хвалю кібератак на акаўнты ў Telegram карыстальнікаў з Берасцейшчыны. Пры гэтым злачынцы не сталі вынаходзіць ровар, а пайшлі правераным шляхам, піша «Телеграф».
Паводле звестак пабліка, ашуканцы ўзломваюць уласныя акаўнты жыхароў Берасцейскай вобласці і адпраўляюць па ўсіх кантактах просьбы прайсці па спасылцы і падтрымаць на нейкім конкурсе іх знаёмых.
«Як толькі вы пяройдзеце па прапанаваных спасылках, зламыснікі атрымаюць доступ да вашай прылады», – папярэдзіў ТГ-канал Берасцейскай вобласці.
Там параілі не пераходзіць па спасылках, а тэлефанаваць знаёмым, з акаўнтаў якіх прыйшлі такія паведамленні, і папярэджваць аб узломе.