На МТЗ, акрамя сякер, пастанавілі выпускаць рапсавы алей
13- 17.11.2024, 14:05
- 4,188
Справы ў «флагмана» зусім дрэнныя?
У МТЗ паведамілі, што апроч сякер «новага пакалення» там заклапаціліся вытворчасцю рапсавага алею. Рабіць яго сабраліся ў сельгасцэху Менскага трактарнага завода, паведаміла прэс-служба.
Размова ідзе аб сельгаспрадпрыемстве «Гайна», падпарадкаваным МТЗ, якое да гэтага моманту здавала вырашчаную сыравіну. Аднак з 2025 года там паабяцалі запусціць вытворчасць уласнага алею.
У якасці плюсу такой вытворчасці там адзначылі магчымасць вырабляць «у дастатковай колькасці макуху і шрот для паўнавартаснага збалансаванага харчавання жывёл».