17 лiстапада 2024, Нядзеля, 22:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У падрыхтоўцы ордэра на арышт Лукашэнкі з’явіўся новы аргумент

25
У падрыхтоўцы ордэра на арышт Лукашэнкі з’явіўся новы аргумент

Ён зацікавіў следчых Міжнароднага крымінальнага суда.

У працы над ордэрам на арышт Лукашэнкі акцэнт робіцца на індактрынацыі і мілітарызацыі ўкраінскіх дзяцей. Пра гэта на «Форуме Астрожскіх» у Кіеве распавяла Анісія Сынюк з цэнтру правоў чалавека «Зміна», паведамляе «Еўрарадыё».

«Мы падтрымліваем сувязь са следчымі Міжнароднага крымінальнага суда, якія працуюць над справай па дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей. Мы адзначылі для сябе два моманты, - кажа Анісія Сынюк. - Першы - іх зацікавіў фокус на індактрынацыі і мілітарызацыі ўкраінскіх дзяцей, бо тут ёсць довады, што гэта адбывалася і дагэтуль адбываецца на тэрыторыі Беларусі.

А калі мы разважаем менавіта аб дэпартацыі - там ёсць пытанні наконт згоды бацькоў дзяцей на іх перавозку ў Беларусь. Усё гэта патрабуе дадатковага даследавання і довадаў. Бо іх прывозяць у Беларусь не з намерам пакінуць і зрабіць з іх беларусаў, як робяць расейцы, перамяшчаючы іх у Расею».

Таму, паводле праваабаронцы, акцэнт пакуль што робіцца не на дэпартацыю, а менавіта на мілітарызацыю і індактрынацыю. «Мы гаворым аб дыскрымінацыйным пераследзе як злачынстве супраць чалавечнасці, - дадае яна. - Тут мы рухаемся далей і спадзяемся, што МКС выдасць ордэр на арышт Лукашэнкі, Мішусціна, Мезенцава, Талая».

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках