Валютны рынак Беларусі трапіў у новы «шторм»
7- 17.11.2024, 22:18
- 18,886
Гэта адбілася на курсах у абменніках.
Курс даляра на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы на гэтым тыдні ўстанавіў гістарычны максімум, а затым - двойчы яго перабіў. Новы рэкорд курсу амерыканскай валюты на таргах - 3,38 рубля. На гэта аператыўна рэагавалі абменнікі.
«Зеркало» паглядзела, у якія банкі больш выгадна здаваць валюту, а ў якіх - набываць.
Самы высокі курс продажу банкамі даляра - 3,399 рубля («Банк БелЗЭБ»), а самы нізкі - 3,372 рубля («Альфа Банк», «БСБ Банк», «МТБанк»).
Удакладнім, што ў розных абменніках аднаго банка курсы валют могуць адрознівацца.
Выгадней за ўсё здаваць амерыканскую валюту ў «Банк Рашэнне», «БНБ-Банк», «БСБ Банк», «Статусбанк» - 3,368 рубля.
Самы высокі курс продажу банкамі еўраў - 3,65 рубля («Банк БелЗЭБ»), а самы нізкі ў «Банк Рашэнні» (3,561 рубля).
Еўра больш выгадна здаваць у «БНБ-Банк», «Статусбанк» — 3,558 рубля.
Курс куплі банкамі расейскага рубля самы высокі ў «Банк Рашэнні», «БСБ Банку», «Тэхнабанку» — 3,375 рубля за 100 расейскіх рублёў.
Самы высокі курс продажу банкамі расейскага рубля - 3,44 рубля за 100 расейскіх рублёў («Банк БелЗЭБ»), а самы нізкі - 3,38 рубля («Статусбанк»).