Пуцін спахмурнеў
- ТЭЛЕГРАМ-КАНАЛ «ВРЕМЕНИ НА РАСКАЧКУ НЕТ»
- 17.11.2024, 11:45
- 15,942
А яго міністр Лаўроў адвёў позірк ад непрыемнай навіны.
У вярхоўнай каламуці іншы раз цяжка зразумець, што адбываецца. Звычайная навіна, скажам, размова Пуціна з Трампам праз тэлефон, пачынае зняпраўджвацца прэс-сакратарамі. Не тэлефанаваў. Не размаўляў. Хаця чаму не пагутарыць?
У дэмакратыях усё прасцей.
Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян патэлефанаваў Трампу, павіншаваў яго з перамогай на выбарах.
Пра што ж яны казалі? Можна дакладна сказаць, аб чым размовы не было, - аб неймавернай моцы АДКБ і велічы Расеі, якая абараніла Арменію, згодна са сваімі дамовамі, ды і агулам аб нашай краіне, як гаранты бяспекі. Не было сказанае і таго, што «Амерыка нам тут не патрэбная».
Прэс-служба ўрада Арменіі паведамляе: «Прэм'ер-міністр Пашынян павіншаваў прэзідэнта Трампа з перамогай на выбарах і даў яму інфармацыю аб падзеях і цяперашняй сітуацыі ў армяна-амерыканскіх дачыненнях за апошнія гады. Былі абмеркаваныя і пытанні, якія тычацца рэгіянальнага парадку дня».
Мабыць, вялікі геапалітык у Крамлі спахмурнеў, яго міністр Лаўроў адвёў погляд ад непрыемнай навіны, а прэс-сакратарка МЗС паведаміла, што армянскі каньяк у яе рацыёне даўно ўжо «імпартазамешчаны».
Тэлеграм-канал «Времени на раскачку нет»