Пад Запарожжам HIMARS распляжыў вялікую колькасць войск РФ
6- 17.11.2024, 11:32
- 12,966
Расейцы панеслі вялізныя страты.
Увечары ў суботу, 16 лістапада, УСУ з дапамогай аэравыведкі зафіксавалі значную колькасць расейскіх войск ля вёскі Таўрыі на акупаванай частцы Запарожскай вобласці.
Для ліквідацыі пагрозы была задзейнічаная сістэма HIMARS. Кадры ўдараў, якія былі знятыя з дапамогай БПЛА, апублікаваў Telegram-канал мелітопальскіх партызан «Гніла чарэшня».
Выведку і карэктаванне агню ажыццявілі воіны 128-й брыгады УСУ, а агнявое паражэнне забяспечыла 15-я артылерыйская брыгада «Чорны лес». Тандэм спрацаваў на выдатна.
«Некалькі гадзін таму ля Таўрыі Васількоўскага раёна пан HIMARS… разбіў будкі як мінімум 20 (акупантам - рэд.). Гэта ўжо ўдакладненая інфармацыя па ныцці з перахопаў», - паведамілі партызаны.
Аднак на гэтым няшчасці расейскіх салдат у Таўрыі не скончыліся. Сілы абароны Украіны дачакаліся, пакуль УС РФ пачалі эвакуявалі параненых і «груз 200», і нанеслі паўторны ўдар ужо ракетай з касетным напаўненнем. Агнём была ахопленая значная мясцовасць, акупанты панеслі яшчэ больш страт. Дакладныя лічбы зараз удакладняюцца.