«Цыркон», «Кінжал», «Іскандэр-М»: Кіеў адбіў самы магутны ўдар за тры месяцы
11- 17.11.2024, 11:26
- 12,408
Новыя падрабязнасці масаванага ракетнага нападу РФ.
Расея сёння, 17 лістапада, нанесла самы магутны ўдар за апошнія тры месяцы. Ля Кіева збілі некалькі тыпаў ракет і амаль 10 дронаў.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Кіеўскую гарадскую вайсковую адміністрацыю ў Telegram.
«Узброеныя сілы Расеі нанеслі масаваны, камбінаваны ракетна-дронавы ўдар па Украіне. У апошні раз такі магутны ўдар вораг нанёс амаль тры месяцы таму», - гаворыцца ў паведамленні.
У сталіцы паветраная трывога сумарна працягвалася блізу пяці гадзін.
Сіламі абароны ў паветранай прасторы Кіева былі выяўленыя і знішчаныя:
некалькі крылатых ракет Х-101/55;
некалькі аэрабалістычных ракет «Кінжал»;
некалькі балістычных ракет Іскандэр-М(KN-23),
імаверна, гіпергукавая ракета тыпу «Цыркон»;
да дзясятка ўдарных БПЛА.
У выніку масаванага ўдару ў Пячэрскім раёне сталіцы пашкоджаны пяціпавярховік. У Галасееўскім і Дняпроўскі раёнах зафіксаванае падзенне абломкаў на адкрытай тэрыторыі і нежылыя памяшканні.
Таксама вядома аб адной пацярпелай, яе шпіталізавалі.
Масаваная атака РФ
Сёння расейскія акупанты нанеслі камбінаваны ўдар па Украіне. Захопнікі выпусцілі ўдарныя дроны, а таксама розныя тыпы ракет - крылатыя з мора і далёкіх бамбавікоў, балістыку, аэрабалістычныя «Кінжалы».
Як адзначылі ў Мінэнэрга Украіны, вораг накіраваў удар па аб'ектах генерацыі і перадачы электраэнэргіі па ўсёй Украіне. Зафіксаванае траплянне ў аб'екты крытычнай інфраструктуры ў некалькіх абласцях.
У Мікалаеве ў выніку атакі вядома аб двух ахвярах і шасці загінулых. Таксама ёсць пацярпелыя ў Запарожжы і ў Дняпры.