27 снежня 2024, Пятніца, 0:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Foreign Policy: Пуцін перад дылемай

2
Foreign Policy: Пуцін перад дылемай

Ваенная эканоміка ўперлася ў столь.

Амаль праз тры гады ваенная эканоміка Расеі апынулася на мяжы. Асноўныя віды ўзбраення амаль вычарпаныя.

Пра гэта піша выданне Foreign Policy.

«Цяпер, калі Дональд Трамп вяртаецца ў Белы дом, высвятленне сапраўднага стану ваеннай эканомікі Расеі больш важнае, чым калі-небудзь. Ягоныя дарадцы мяркуюць, што Украіна павінна пагадзіцца на мір на любых умовах, бо Расея нібыта здольная прадаўжаць вайну цягам многіх гадоў. Аднак дэталёвы аналіз сведчанняў аспрэчвае гэтае сцвярджэнне», – гаворыцца ў артыкуле.

Эканоміка РФ аказалася ўстойлівей, чым меркавалі аналітыкі. Ёй, амаль праз тры гады вайны, удаецца ў абыход санкцый прадаваць энэргарэсурсы, утрымліваючы сітуацыю пад кантролем. На першы погляд, у Расеі ўсё нядрэнна: ВУП расце, беспрацоўе зніжаецца, пашыраецца абаронная вытворчасць.

«Нягледзячы на гэтыя дасягненні, ваенная эканоміка РФ рухаецца да тупіку. Відавочна, што Крэмль хавае ўсю праўду пра эканамічныя цяжкасці, выкліканыя вайной і санкцыямі… РФ так і не здолела дасягнуць тых тэмпаў вытворчасці ўзбраення, каб кампенсаваць страты на фронце. Ужо цяпер блізу паловы ўсіх артылерыйскіх снарадаў, якія выкарыстоўваюцца Расеяй ва Украіне, паступаюць з КНДР», – піша Foreign Policy.

Паводле звестак выдання, расейскае войска неўнікнёна сутыкнецца з вострым дэфіцытам снарадаў ужо ў 2025 годзе.

Адна з самых вялікіх праблемаў РФ – гэта дэфіцыт танкаў і гарматаў. Страты іх на фронце вялізныя (блізу 320 адзінак за месяц), а аб'ёмы вытворчасці складаюць усяго блізу 20 адзінак. Поўнае вычарпанне савецкіх запасаў таксама чакаецца ў 2025 годзе.

«Толькі пастанова Кітая вылучыць ствалы са сваіх уласных запасаў магла б прадухіліць крызіс ствалоў у Расеі», – піша выданне. Аднак Пекін, хутчэй за ўсё, не пойдзе на такі крок.

Падобная сітуацыя ў РФ з бронемашынамі. Расейскае войска страчвае за месяц на фронце ў сярэднім 155 БМП, а вырабляе – блізу 17 адзінак.

Адметна, што заканчэнне вайны не стане для Расеі выратаваннем.

Калі Крэмль цяпер згорне вайну, гэта прывядзе краіну да хуткага эканамічнага спаду. З фронту вернуцца скалечаныя фізічна і псіхічна салдаты, якія не змогуць сябе рэалізаваць. Многія супрацоўнікі ваенных заводаў страцяць працу праз скарачэнне вытворчасці, а гэта пагражае ўнутранай нестабільнасцю.

«Маштабы пасляваеннай расейскай рэцэсіі будуць катастрафічнымі, паколькі цывільная эканоміка Расеі, асабліва малыя і сярэднія бізнэсы закрыліся праз вайну... У пасляваеннай Расеі скарочаны цывільны сектар не зможа заняць салдатаў і былых працоўных ВПК», – адзначае Foreign Policy.

Пуцін стаіць перад вельмі непрыемнай дылемай. З аднаго боку, ён не можа весці далей вайну праз знясіленне рэсурсаў, з другога – не можа яе скончыць, бо гэта прывядзе краіну да эканамічнага і сацыяльнага краху.

Калі ж Пуцін пасля заканчэньня вайны захавае высокі ўзровень ваенных выдаткаў, гэта пахавае эканоміку краіны, РФ паўторыць лёс СССР.

Ёсць і яшчэ адзін вельмі небяспечны варыянт – прадаўжэнне экспансіянісцкай, агрэсіўнай палітыкі без вядзення вялікай вайны.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках