Дзярждэп ЗША: У Беларусі амерыканцам пагражае большая небяспека, чым ва Украіне
4- 15.11.2024, 12:39
- 6,090
Паездкі ў Беларусь застаюцца на максімальным, чацвёртым узроўні небяспекі.
У Беларусі грамадзянам ЗША пагражае большая небяспека, чым ва Украіне.
Такой думкі прытрымліваюцца ў Дзярждэпартаменце ЗША. Сёння Дзярждэп панізіў рызыку для паездак у дзевяць заходніх абласцей Украіны да трэцяга ўзроўню. І гэта пры тым, што Украіну кожную ноч абстрэльваюць расейскімі ракетамі і пад абстрэл трапляе таксама і захад краіны, паведамляе “Еўрарадыё”.
Паездкі ў Беларусь застаюцца на максімальным, чацвёртым узроўні небяспекі. У Дзярждэпе называюць палітычныя прычыны - "праз адвольнае выкарыстанне законаў і рызыкі затрымання".
Як паведамлялася раней, на пасаду кіраўніка Дзярждэпа ў новай адміністрацыі Дональда Трампа разглядаецца кандыдатура Марка Рубіё — аднаго з суаўтараў палітычных рэзалюцый аб Беларусі.