27 снежня 2024, Пятніца, 0:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шэсць тысяч ліквідаваных расейцаў таемна пахавалі ў полі, каб не плаціць сваякам

22
Шэсць тысяч ліквідаваных расейцаў таемна пахавалі ў полі, каб не плаціць сваякам

Сакрэтнае пахаванне выявілі ў Данецкай вобласці.

Каля акупаванага горада Снежнае ў Данецкай вобласці ў адкрытым полі пахавалі 6 тысяч ліквідаваных расейскіх акупантаў у статусе "без вестак зніклых". Іх целы спецыяльна не вяртаюць у РФ, каб не плаціць сваякам абяцаную пуцінскім рэжымам кампенсацыю.

Адпаведнае відэа магіл, якое распаўсюджваюць расейскія паблікі, можна паглядзець у Telegram-канале “Украіна 365”.

"Няма цела - няма выплат", - гаворыцца ў апісанні да роліка. У Z-каналах адзначаюць, што раней з'яўлялася інфармацыя аб такіх пахаваннях паблізу акупаванага Луганска, а зараз апублікаванае нагляднае пацвярджэнне са Снежнага.

“Снежнае, каля 6000 цел нашых байцоў, 6 000 тысяч, якія ў статусе БЗ, якіх можна вярнуць дадому. Гэта не магло адбыцца без загаду кагосьці з “высокіх”, якія думаюць, што маюць права распараджацца не толькі жыццямі, але і целамі жаўнераў”, - абураецца адзін з такіх паблікаў.

Тым часам закадравы голас на згаданым відэа са Снежнага кажа, што такіх магіл з “без вестак зніклых” вялізная колькасць.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках