27 снежня 2024, Пятніца, 3:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ выбілі расейскі дэсант з Купянска

3
УСУ выбілі расейскі дэсант з Купянска

Вораг не змог замацавацца.

Расейскі дэсант прарваўся ў Купянск Харкаўскай вобласці. Акупантаў удалося знішчыць, вораг не замацаваўся.

Пра гэта паведаміў начальнік Купянскай гарадской вайсковай адміністрацыі Андрэй Бяседзін, якога цытуе «Думка».

Ён адзначыў, што расейскаму дэсанту, 13 лістапада, які прарваўся на левабярэжную частку Купянска, замацавацца не ўдалося.

На пытанне аб тым, ці ўдалося ліквідаваць расейцаў, якія разбегліся па дамах, Бяседзін сказаў: «Знішчылі».

Начальнік Купянскай ГВА дадаў, што сітуацыя ў горадзе на раніцу 14 лістапада кантралюецца.

У сераду, 13 лістапада, сэрвіс DeepState паказаў кадры нападу акупантаў на Купянск. Як адзначылі аналітыкі, дзве калоны тэхнікі супраціўніка рушылі ў горад з раёна Лімана Першага.

Украінскім вайскоўцам удалося знішчыць тэхніку ворага. З падбітай «маталыгі» каля 15 акупантаў разбегліся па дамах у Купянску. Расейцы паспрабавалі выклікаць падмацаванне, якое таксама ўразілі Сілы абароны Украіны.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках