WSJ: Стасункі Трампа і Пуціна хаваюць глыбокую напружанасць
1- 14.11.2024, 11:30
- 4,224
Падчас першага тэрміну Трампа сувязь паміж Вашынгтонам і Масквой толькі пагоршылася.
Публічныя «цёплыя» стасункі абранага прэзідэнта Дональда Трампа і кіраўніка Расеі Уладзіміра Пуціна хаваюць найглыбейшую напружанасць, піша The Wall Street Journal.
Выданне нагадвае, што падчас першага тэрміну Трампа сувязь паміж Вашынгтонам і Масквой толькі пагоршылася.
«Пуцін і Трамп не змаглі дамовіцца ў асноўных пытаннях, такіх як кантроль над узбраеннямі, супрацоўніцтва ў сферы бяспекі і працяг падтрымкі ЗША Украіны, куды расейскія войскі ўварваліся ў 2014 годзе. Расея імкнулася да пагадненняў аб тактычнай і міжкантынентальнай ядзернай зброі і да ўгоды, якая нейкім чынам задаволіла б патрабаванні Масквы аб тым, каб Украіна заставалася нейтральнай і не ўваходзіла ў NАТО», - гаворыцца ў артыкуле.
Экс-прадстаўнік ЗША ў NАТО за Трампам
Курт Волкер упэўнены, што «цёплыя» словы абранага прэзідэнта на адрас Пуціна маскуюць больш меркантыльную тактыку перамоў:
«Калі паглядзець на яго (Трампа – рэд.) першы тэрмін, у яго былі вельмі цёплыя каментары на адрас Пуціна. У той жа час ён зняў эмбарга на пастаўкі зброі Украіне».
На ягоную думку, Трамп не дэманізуе чалавека, з якім размаўляе, паколькі «хоча ўкласці ўгоду».
Як піша WSJ, цяпер Трамп і Пуцін вярнуліся да цёплай публічнай рыторыкі, але «таварыства хавае больш глыбокую напружанасць».
«Пуцін не гатовы ні да якой прадметнай размовы вакол любога магчымага мірнага плана, бо ён не гатовы ісці ні на якія саступкі. Кропка. Ён мяркуе, што ў яго дастаткова фінансавых і эмацыйных рэсурсаў, каб працягваць», - заявіў дасведчаны назіральнік за Расеяй Андрэй Калеснікаў.
Хоць Трамп паабяцаў спыніць вайну ва Украіне яшчэ да прыняцця прысягі, Пуцін ужо акрэсліў аснову, на якой ён гатовы сесці за стол перамоў, адзначае WSJ:
«Пуцін хоча вялізных тэрытарыяльных саступак ад Украіны і гарантый таго, што Кіеў не ўступіць у NАТО. Апроч гэтага, ён таксама хоча змякчэння маштабных санкцый ЗША».
Як заявіў адзін былы дыпламат ЗША ў Расеі, Пуцін мяркуе, што на полі бою ў яго «ўсё добра», і нават большы дыпламатычны кантакт з Трампам не абавязкова прывядзе да таго, што ён змякчыць свае паводзіны.