Карэйцы не выратавалі: байцы УСУ разнеслі ў попел штурмы РФ у Курскай вобласці
- 14.11.2024, 10:24
- 8,002
Расейскія войскі нясуць вялізныя страты.
Байцы 36-й брыгады УСУ прадэманстравалі, як падчас аднаго са штурмаў нанеслі сур'ёзныя страты расейцам. Пра гэта гаворыцца на афіцыйнай старонцы 36 асобнай брыгады марской пяхоты імя контр-адмірала Міхаіла Бялінскага.
Вайскоўцы 36-й асобнай брыгады марской пяхоты паспяхова адбілі напад расейцаў на Куршчыне. Трапную працу абаронцаў Украіны паказалі ў сеціве.
Дзякуючы зладжанай працы аэравыведкі украінскім байцам удалося аператыўна выявіць групу расейскіх вайскоўцаў, якія пачалі штурм украінскіх пазіцый. У наступе вораг задзейнічаў некалькі аддзяленняў пяхоты і баявыя машыны.
Украінскія абаронцы паказалі, як яны дакладна знішчылі адну з расейскіх БМП з дапамогай дрона. Іншыя баявыя машыны, магчыма, высадзілі дэсантнікаў і схаваліся ў лесапаласе. Расейскія штурмавікі шукалі сховішча, нават пад мастамі, але гэта не прынесла ім поспеху.
Хоць 36-я брыгада не раскрыла дакладную колькасць страт ворага, з відэа бачна, што нямногім акупантам удалося выжыць пасля атакі.
Салдаты КНДР ваююць побач з расейцамі
Таксама аналітыкі Інстытута вывучэння вайны (ISW) паведамляюць, што паўднёвакарэйская і амерыканская выведкі пацвердзілі ўдзел паўночнакарэйскіх вайскоўцаў у баявых дзеяннях на расейскай тэрыторыі, у Курскай вобласці.
Паводле звестак, Нацыянальная выведвальная служба Паўднёвай Карэі 13 лістапада праінфармавала аб удзеле паўночнакарэйскіх вайскоўцаў у баях на расейскай тэрыторыі, пасля падрыхтоўкі і паступовага разгортвання на працягу апошніх двух тыдняў. Амерыканская выведка таксама пацвердзіла гэтыя звесткі.
«Прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартамента ЗША Ведант Патэль падчас брыфінгу 12 лістапада адзначыў, што больш за 10 тысяч паўночнакарэйскіх вайскоўцаў размешчаныя на ўсходзе Расеі, і большасць з іх перамясціліся ў Курскую вобласць, дзе ўдзельнічаюць у баявых дзеяннях нараўне з расейскімі сіламі», - гаворыцца ў заяве.