У Польшчы затрымалі беларуса, які мог працаваць на расейскія спецслужбы
3- 13.11.2024, 21:31
- 9,150
Яму пагражае пажыццёвае зняволенне.
Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы (ABW) затрымала беларуса паводле падазрэння ў спробе падпалу ў Гданьску. Як высветліла следства, злачынная група, у якую ён уваходзіў, дзейнічала на замову замежнай выведкі. Паводле гэтай справы праходзяць і іншыя грамадзяне Беларусі.
Як паведаміла ABW, падазраванага затрымалі 6 лістапада ў Варшаве. Падчас следчых дзеянняў у яго знайшлі і канфіскавалі прадметы, якія маглі быць скарыстаныя ў падобных дыверсіях. Мужчыну ўзялі пад варту.
Затрыманне беларуса з'яўляецца часткай справы аб падпалах, якія, як мяркуецца, расейскія спецслужбы арганізавалі ў Гданьску, Гдыні і ў Марках пад Варшавай, а таксама спрабавалі арганізаваць ва Уроцлаве.