«А потым дзівяцца, чаму няма каму лячыць»
7- 13.11.2024, 21:11
- 20,192
У Гародні дзясяткі людзей стаяць у чарзе ў дзіцячую стаматалогію.
Ролік з людзьмі, якія стаяць а 7-й раніцы ў чарзе, завірусілася ў сеціве.
«На трэці горад Беларусі толькі два артадонты. У маленькіх гарадах усё горш.
Недальнабачнасць лукашыстаў дзівіць. Яны звальняюць і рэпрэсуюць медыкаў за лайк у сацсетках. Плацяць маленькія заробкі, вымушаюць працаваць на некалькі ставак. А потым дзівяцца, чаму няма каму лячыць. Хочуць ледзь не заняволіць медработнікаў, але гэта, зразумела, не дапамагае.
Аграхунта разваліла медыцыну ў краіне, як і ўсё астатняе», – каментуе відэа чытач сайта Charter97.org.