Блінкен даў два важныя абяцанні што да вайны ва Украіне
10- 13.11.2024, 16:20
- 18,008
Дзяржсакратар ЗША згадаў і паўночнакарэйскія сілы.
Дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен сцвярджае, што паўночнакарэйскія сілы ўцягнутыя ў вайну ва Украіне і ўжо літаральна ў баі. За гэта ён патрабуе цвёрдага адказу для Расеі і абяцае, што краіна-агрэсарка яго атрымае.
Блінкен зрабіў такую заяву падчас сустрэчы з журналістамі ў Брусэлі пасля сустрэчы з генсакам NATO Маркам Рутэ, піша Reuters.
- Сёння мы правялі вельмі прадуктыўную размову аб нашай сталай падтрымцы Украіны перад тварам працяглай расейскай агрэсіі. І дадатковы элемент КНДР, паўночнакарэйскія сілы, уцягнутыя ў вайну, і цяпер ужо літаральна ў баі, мае патрэбу і атрымае жорсткі адказ, - адзначыў Блінкен.
Акрамя таго, Блінкен абяцае, што Украіна атрымае дапамогу ад NATO ў такім маштабе, каб УСУ былі гатовыя працягнуць весці баявыя дзеянні ў 2025 годзе.
- Мы павінны зрабіць больш для таго, каб Украіна магла заставацца ў барацьбе і была здольная максімальна аслабіць ціск Расеі і не даць Пуціну дабіцца поспеху ва Украіне. Дарэчы, пра гэта мы казалі сёння раніцай, бо цяпер мы бачым, што паўночнакарэйцы актыўна дзейнічаюць ва Украіне, - падсумаваў ён.