Беларусы з Варшавы арганізуюць пілігрымку ў Вільню
- 13.11.2024, 14:59
- 2,870
На пятыя ўгодкі перапахавання Кастуся Каліноўскага.
16-17 лістапада 2023 года беларусы з Варшавы адправяцца ў Вільню, каб адзначыць пятую гадавіну перапахавання Кастуся Каліноўскага. Ксёндз Вячаслаў Барок запрашае ўсіх ахвочых далучыцца да супольнай пілігрымкі.
«Разам з беларусамі Вільні і пілігрымамі з Беларусі мы памолімся каля Вострай Брамы і возьмем удзел у спецыяльнай Літургіі за Беларускі народ. Ведама ж, мы таксама ўшануем магілу Кастуся Каліноўскага і іншых вядомых беларусаў, якія спачываюць на могілках Росы. А дзякуючы культуролагу і мастацтвазнаўцу Сяргею Харэўскаму ў нас будзе пешая экскурсія па Вільні, таксама мы наведаем Троцкі замак», - паведаміў Барок сайту Charter97.org.
Выезд з Варшавы (плошча Банкавая) запланаваны на 6:00 раніцы. Рэгістрацыя даступная праз спасылку.
Духоўны кіраўнік пілігрымкі - ксёндз Вячаслаў Барок.