Байцы Нацгвардыі адбілі найбуйнейшы штурм РФ на Северскім кірунку
3- 13.11.2024, 14:52
- 4,504
Відэафакт.
Вайскоўцы Нацгвардыі адбілі найбольшы штурм РФ на Северскім кірунку. Расейцы наступалі на танках пры падтрымцы бранятэхнікі і пяхоты.
Пра гэта паведамляе Нацыянальная гвардыя Украіны.
“Адзін з самых вялікіх і цяжкіх штурмаў, які адбівалі байцы 3-га батальёна аператыўнага прызначэння “Свабода” брыгады “Рубеж”, - гаворыцца ў паведамленні.
Як расказалі вайскоўцы, расейцы наступалі на танках, бранятэхніцы з прыцягненнем пяхоты - усё адначасова паехала ў наступ па лініі баявога сутыкнення на Северскім кірунку.
“Але ворагу не ўдалося дабіцца поспеху. Ваяры батальёна знішчылі бранятэхніку супраціўніка, не аддаўшы ніводнай пазіцыі. Акупанты панеслі вялікія страты”, - дадалі ў Нацгвардыі.