Нафтабазу ў Пензе пасля ўдару дронаў паказалі на відэа
- 13.11.2024, 14:30
- 7,104
Адлегласць ад горада да мяжы з Украінай складае больш за 700 км.
Дроны атакавалі нафтасховішча ў расейскай Пензе 13 лістапада. На нафтабазе пашкоджаны рэзервуар.
Пра гэта паведамляе Astra.
Як адзначаецца, гэтай ноччу ў Пензенскую вобласць РФ даляцелі дроны. Губернатар расейскага рэгіёну заявіў, што вобласць атакавалі тры беспілотнікі. Чыноўнік сцвярджаў, што дроны нібыта ўпалі ў лясным масіве і ніхто не пацярпеў.
Аднак у сетцы паведамляюць, што дроны атакавалі нафтасховішча «Камбінат Уцёс Расейскага рэзерва». Ён знаходзіцца ў Пензе (пасёлак Мантажны). Расейскія СМІ апублікавалі кадры пашкоджанняў рэзервуара на тэрыторыі нафтабазы.
Вядома, што «Камбінат Уцёс Расейскага рэзерву» займаецца захоўваннем і складаваннем нафты і прадуктаў яе перапрацоўкі.
Горад Пенза знаходзіцца ў заходняй частцы Расеі. У горадзе пражывае блізу паўмільёна чалавек. Адлегласць ад Пензы да мяжы з Украінай складае больш за 700 км.