26 снежня 2024, Чацвер, 16:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СБУ падарвала начальніка штаба ракетных караблёў Чарнаморскага флоту РФ

21
СБУ падарвала начальніка штаба ракетных караблёў Чарнаморскага флоту РФ

Капітан 1-га рангу кіраваў абстрэламі ўкраінскіх гарадоў.

У Службе бяспекі Украіны пацвердзілі ліквідацыю кіраўніка штаба ракетных караблёў Чарнаморскага флоту РФ у Севастопалі капітана 1-га рангу Валерыя Транкоўскага.

У СБУ адзначылі, што знішчэнне ваеннага злачынца, які мае дачыненне да абстрэлаў Украіны, здзейснена сіламі Службы: ён памёр ад кровастраты пасля падрыву аўтамабіля.

Транкоўскі датычны да абстрэлу Вінніцы ў ліпені 2022 года, у выніку якога загінулі 29 украінцаў. Пра гэта паведамілі крыніцы OBOZ.UA у СБУ.

Крыніцы OBOZ.UA сцвярджаюць, што падрыў у часова акупаваным Севастопалі раніцай 13 лістапада аўтамабіля кіраўніка штаба 41-й брыгады ракетных караблёў і катараў ЧФ РФ Валерыя Транкоўскага з'яўляецца вынікам паспяховай спецаперацыі СБУ.

У выніку выбуху расейскаму капітану адарвала ногі, ён памёр ад страты крыві.

На сумленні Транкоўскага таксама неаднаразовыя ўдары па Адэсе і іншых мірных украінскіх гарадах, а таксама абарваныя расейскімі ракетамі дзясяткі жыццяў украінцаў.

"Ён быў абсалютна законнай цэллю з пункту гледжання законаў і звычаяў вайны", – адзначае крыніца.

Расейскія прапагандысты сцвярджаюць, што перад падрывам аўтамабіля за Транкоўскім сачылі на працягу сямі дзён. Самаробнае выбуховае прыстасаванне, закладзенае пад дно аўтамабіля, было актываванае дыстанцыйна.

«Сімвалічна, што расейскі вайсковы злачынца, на руках якога кроў дзясяткаў мірных украінцаў, скончыў сваё ганебнае жыццё на вуліцы Тараса Шаўчэнкі ў Севастопалі. Расплата за злачынства - гэта толькі пытанне часу. Ніводзін акупант і забойца не можа адчуваць сябе ў бяспецы, дзе б ён не знаходзіўся», - падкрэсліла крыніца ў СБУ.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках