Пад Тарэцкам УСУ выкарыстоўваюць звышмагутную гармату з набоямі з ЗША
4- 13.11.2024, 13:23
- 11,482
Калі яна страляе, уся зямля вакол уздрыгвае.
Украінскае войска выкарыстала ў баях пад Тарэцкам звышмагутную савецкую гармату з набоямі з ЗША.
Як паведамляе карэспандэнт BILD Б'ёрн Штрыцэль, які пабываў на пазіцыях УСУ паблізу горада Тарэцк, нядаўна УСУ ўвялі ў бой звышмагутную самаходную артылерыйскую ўстаноўку (САУ) 2С7 «Півоня» масай 60 тон з руляй 12 метраў. Гэта самая цяжкая гармата ў свеце з дзейных. Яе распрацавалі ў СССР 1960-е для знішчэння бетонных умацаванняў супраціўніка.
Півоне патрэбныя набоі калібру 203 мм, кожны масай 100 кг. Як піша выданне, вясной 2022 года УСУ хутка выдаткавалі гэтыя боепрыпасы з савецкіх запасаў, таму гэтыя САУ адвялі ад лініі фронту. Нядаўна ўкраінцам паставілі набоі з ЗША патрэбнага калібру. Амерыканцы выраблялі іх у 1950-я і 1960-я для сваіх гармат М110 і М115.
Артылерысты УСУ запускаюць «Півоню» яшчэ да паступлення загада аб стральбе. Афіцэр Расціслаў патлумачыў:
«Яна (машына - рэд.) павінна дасягнуць працоўнай тэмпературы».
Як толькі аддадзены загад, артылерысты выбягаюць са схованкі і выводзяць «Півоню» на агнявую пазіцыю. Высоўваецца адкідная пліта-сошка, якая ўпіраецца ў зямлю, каб паглынуць наймацнейшую аддачу. Калі «Півоня» страляе, уся зямля вакол уздрыгвае, адзначае Штрыцэля.