14 лiстапада 2024, Чацвер, 19:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі: Сёння быў эфектыўны адказ СПА на камбінаваны ўдар РФ

9
Зяленскі: Сёння быў эфектыўны адказ СПА на камбінаваны ўдар РФ

Прэзідэнт Украіны раскрыў падрабязнасці.

Сёння, 13 лістапада 2024 года, раніцай быў чарговы камбінаваны ўдар Расеі па нашых гарадах, і быў эфектыўны адказ на яго ад украінскай СПА.

Пра гэта паведаміў у тэлеграм-канале прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, інфармуе Цензор.НЕТ.

«Збілі расейскія ракеты, балістыку, крылатыя ракеты, якія атакавалі Кіеў, а таксама дроны. Усяго блізу 90 ударных дронаў атакавалі Украіну. І важна, што ў нашых сілаў ёсць чым абараняць краіну ад расейскага тэрору. Удзячны кожнаму з партнёраў, хто дапамагае. Своечасова пастаўляць супрацьракеты для нашай СПА, выконваць дамоўленасці ў ахоўных сістэмах, у вытворчасці і пастаўцы РЭБ - гэта, без перабольшання, быць выратавальнікамі людзей. Кожная такая праява эфектыўнасці нашай СПА - гэта захаваныя жыцці, абароненая інфраструктура. І чым больш будзе вынікаў у нашых ваяроў, тым бліжэй будзе заканчэнне вайны. Менавіта так дасягаецца мір дзякуючы сіле», - адзначыў кіраўнік украінскай дзяржавы.

Як паведамлялася, сёння раніцай войскі РФ атакавалі Кіеў ракетамі. Пасля стала вядома, што над Кіевам знішчаны некалькі крылатых і балістычных ракет і дзясятак дронаў. Разбурэнняў і пацярпелых няма.

Са звестак Паветраных сіл Украіны, усяго было збіты 37 з 90 БПЛА і 4 ракеты. 47 беспілотнікаў лакальна страчаныя, 2 вылецелі з Украіны.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках