У Менску прадалі кватэру амаль за мільён даляраў
5- 13.11.2024, 12:07
- 5,648
Гэта самая дарагая ўгода ў сталіцы за кастрычнік.
Самая дарагая кватэра, прададзеная ў кастрычніку ў Менску, каштавала пакупніку 900 тысяч даляраў. Яна знаходзіцца ў ЖК "Алімпік Парк", піша Realt.
Знаходзіцца яна ў сяміпавярховым доме 2018 года на вуліцы Ратамская. Гэта блізу заказніка і вадасховішча Дразды ў Лебядзіным.
Кватэра была набытая за 900 тысяч даляраў (ці 5894 даляры за квадратны метр).
Пры гэтым кватэра была і з самым дарагім квадратным метрам за кастрычнік.
Гэта - пентхаус агульнай плошчай 153 квадратных метры, вышыня столяў - 3,5 метра. А знаходзіцца яна на апошнім паверсе.