У Севастопалі ўзарвалі аўто з капітанам 1-га рангу Чарнаморскага флоту РФ
21- 13.11.2024, 11:25
- 14,954
Відэафакт.
У часова акупаваным Севастопалі ўзарвалі аўтамабіль з вайскоўцам.
Як інфармуе Цензор.НЕТ, пра гэта пішуць расейскія СМІ.
Мясцовыя каналы адзначаюць, што выбух адбыўся ля супермаркета на праспекце Шаўчэнкі. У аўтамабілі знаходзіўся мужчына 40-45 год, яму часткова адарвала ногі.
Пракрамлёўскія суполкі пішуць, што мужчына быў вайскоўцам і памёр.
Папярэдне, у аўто знаходзіўся капітан 1-га рангу Чарнаморскага флоту.
Так званы «губернатар» Севастопаля Разваджаеў пацвердзіў, што быў ліквідаваны вайсковец РФ.