23 лiстапада 2024, Субота, 4:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Атрад беларускіх добраахвотнікаў «Тэрор» заявіў пра самароспуск

14
Атрад беларускіх добраахвотнікаў «Тэрор» заявіў пра самароспуск

Прычыны пастановы не называюцца.

Атрад беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне "Тэрор" у тэлеграм-канале падраздзялення заявіў аб спыненні свайго існавання, паведамляе "Польскае радыё".

“Сябры, “ГСМ Тэрор” спыніў сваё існаванне. Частка байцоў падраздзялення спецыяльнага прызначэння перайшла ў войскі спецыяльнага прызначэння ваеннай выведкі Мінабароны, частка больш не выконвае баявых задач. Мы робім гэтую заяву публічна, каб спыніць спекуляцыі на нашым добрым імені, загадзя спыніць спробы збору грошай пад эгідай “ГСМ Тэрор” і зрабіць немагчымым распаўсюджванне інтэрв'ю ад нашага імя”, - гаворыцца ў паведамленні.

Прычыны гэтых змен не называюцца.

Атрад "Тэрор" быў створаны ў 2022 годзе. Ён быў названы ў гонар загінулага байца-каліноўца Дзмітрыя Апанасавіча.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках