Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда адмовіўся фатаграфавацца з Лукашэнкам
32- 12.11.2024, 13:28
- 42,754
Дыктатару паказалі на ягонае месца.
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда адмовіўся ад групавога фота на кліматычным саміце ААН СОР29. Польскае выданне interia.pl сцвярджае, што дэмарш адбыўся праз Лукашэнку, які таксама знаходзіцца на гэтым форуме.
«Гэта была ўсвядомленая пастанова прэзідэнта. Сямейная фатаграфія - гэта сямейная фатаграфія, спадар прэзідэнт разважыў, што не хоча мець сямейную фатаграфію з Аляксандрам Лукашэнкам, - расказаў блізкі да Анджэя Дуды чыноўнік.
Адзначым, летась кліматычны саміт праходзіў у Дубаі. Там кіраўнікі краін Балтыі і Польшчы таксама адмовіліся ад фота з Лукашэнкам.