За спробы праехаць мяжу без чаргі завялі крымінальныя справы
1- 12.11.2024, 12:59
- 6,238
У Мытным камітэце расказалі падрабязнасці.
Супраць кіроўцаў, якія падраблялі суправаджальныя дакументы на грузы, каб пазбегнуць чэргаў на мяжы, распачалі дзве крымінальныя справы. Пра гэта паведамляе прэс-служба Мытнага камітэта.
Гарадзенскія мытнікі ўсё часцей фіксуюць выпадкі фальсіфікацыі суправаджальных дакументаў на тавары, якія перасякаюць мяжу. Гэта звязана з тым, што фуры з грузамі, якія “хутка псуюцца” або “жывёламі”, маюць права праязджаць пункт пропуску па-за чаргой, але для гэтага неабходныя адпаведныя дакументы.
За апошні месяц у пунктах пропуску "Каменны Лог" і "Беняконі" было выяўлена шэсць выпадкаў наўмыснай змены інфармацыі аб такіх грузах. Напрыклад, адзін з аўтамабіляў, які вязе "згушчанае малако" і "круасаны", у дакументах значыўся нібыта ён перавозіць "памідоры". У іншым выпадку “замарожаная бульба” была задэклараваная як “бульба прадуктовая”.