Пачаўся чарговы суд над «рэйкавым партызанам» з Віцебску
3- 12.11.2024, 12:37
- 2,936
Яму могуць дадаць яшчэ адзін год зняволення.
Адміністрацыя бабруйскай калоніі № 2 ініцыявала распачынанне справы супраць Сяргея Канавалава паводле ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі). Цяпер яму могуць дадаць яшчэ адзін год зняволення. Працэс будзе весці "суддзя" Павел Карцінін, піша «Вясна».
Сяргей Канавалаў працаваў на Віцебскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі УП "Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі" і быў затрыманы 6 сакавіка 2022 года. Паводле інфармацыі МУС, ён, нібыта, планаваў сабатаваць сістэмы, якія адказваюць за бяспеку чыгуначнага руху.
У верасні 2022 года Сяргея асудзілі паводле крымінальных артыкулаў аб “распальванні нацыянальнай і іншай сацыяльнай варожасці” (арт. 130 КК) і “падрыхтоўцы да ўчынення акта тэрарызму” (ч. 1 арт. 13, ч. 2 арт. 289 КК). Суд прызначыў яму пакаранне ў выглядзе 15 год пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму, а таксама штраф сумай 300 базавых адзінак.