Узмацненне Украіны: Францыя і Вялікабрытанія рыхтуюць важныя пастановы
1- 12.11.2024, 11:34
- 5,072
Яны тычацца аператыўных вайсковых пытанняў.
Прэм'ер-міністр Брытаніі Кір Стармер і прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон правялі размову без удзелу шырокай дэлегацыі, падчас якой разглядалі пытанні, звязаныя з Украінай.
Як гаворыцца ў камюніке на сайце Елісейскага палаца, асноўнай мэтай іх дыялогу было знайсці пастановы, якія паставілі б Украіну на як мага мацнейшую пазіцыю перад надыходам зімовага перыяду.
«Што да сітуацыі ва Украіне лідары дзвюх краін пацвердзілі сваю прыхільнасць да шчыльнай каардынацыі, падкрэсліўшы сваю рашучасць падтрымліваць Украіну непахісна і столькі, колькі спатрэбіцца, каб сарваць захопніцкую вайну Расеі ва Украіне», - гаворыцца ў паведамленні.
Таксама еўрапейскія лідары разглядалі магчымасць змены пазіцыі Злучаных Штатаў у пытанні выдачы Украіне дазволу на ўдары ракетамі Storm Shadow, бо зараз УСУ могуць выкарыстоўваць іх толькі каля мяжы з краінай-агрэсаркай РФ, а не далёка за яе межамі, піша The Telegraph.
«Я заўсёды казаў, што мы будзем падтрымліваць Украіну столькі, колькі спатрэбіцца, і мы застаёмся вернымі гэтаму. Я таксама неаднаразова казаў, што мы павінны паставіць Украіну ў найлепшае становішча», - сказаў Стармер.
Пры гэтым прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі адмовіўся агучваць дэталі дыскусій, якія тычацца аператыўных вайсковых пытанняў.