25 лiстапада 2024, панядзелак, 16:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

BILD: Паездка актора Швайгера ў Беларусь вылілася скандалам

13
BILD: Паездка актора Швайгера ў Беларусь вылілася скандалам

Маўчанне пра палітвязняў выйшла зорцы кіно бокам.

Тыль Швайгер патрапіў у скандал праз візіт у Беларусь. Зорка нямецкага кіно знаходзіцца ў Менску, дзе ўдзельнічае ў здымках рэкламы дрыфт-заездаў.

Ён правёў прэс-канферэнцыю, дзе назваў Беларусь «бяспечнай чыстай краінай», ніяк не згадаўшы пра дыктатуру, якая там пануе. За гэта яго крытыкуе экспэрт BILD у аналізе адкрытых звестак Юльян Рэпкэ.

Швайгер не адказаў на запыт BILD, але змясціў артыкул Рэпкэ і напісаў такі тэкст у апраўданне:

- Нядаўна я прыняў удзел у прэс-канферэнцыі выключна для таго, каб распавесці аб маім удзеле ў фільме ў рамках рэкламнай кампаніі, а таксама падзяліцца з публікай творчай працай, якая хаваецца за гэтым. Мне абяцалі, што мерапрыемства будзе поўнасцю сканцэнтраванае на рэкламе і яе змесце. На жаль, мушу канстатаваць, што частка прэс-канферэнцыі была вырваная з кантэксту і выкарыстаная для падтрымкі пасылу, які не адпавядае ні маім перакананням, ні маім намерам. Дзеля яснасці: я не падтрымліваў ніякай палітычнай ці ідэалагічнай пазіцыі, якая атрымалася ў сувязі з гэтым матэрыялам, і дыстанцуюся ад гэтага. Мой удзел быў строга абмежаваны тым, каб казаць аб рэкламе. Я шкадую, што гэтая сітуацыя прывяла да абурэння ці няправільнай інтэрпрэтацыі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках