27 снежня 2024, Пятніца, 1:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Rzeczpospolita: У Польшчы знойдзены агенты лукашэнкаўскага ГРУ

8
Rzeczpospolita: У Польшчы знойдзены агенты лукашэнкаўскага ГРУ

Яны трапілі ў асяродак дэмакратычных актывістаў.

Дзмітрый Пратасевіч і ягоны напарнік Максім Кандратовіч праніклі ў асродак дэмакратычных актывістаў у Польшчы і шпіёнілі за імі, піша Rzeczpospolita са спасылкай на «Беларускі расследвальніцкі цэнтр».

Абодва трапілі ў валанцёрскія арганізацыі спачатку пад выглядам пацярпелых ад рэпрэсій, а пасля падключыліся да іх працы. У 2021 годзе перабраліся ў Польшчу. У Лодзі яны ў снежні 2022 года адкрылі фірму Arkmaxx group.

Як удалося высветліць журналістам БРЦ, Пратасевіч Дзмітрый Пятровіч — выдуманая асоба. Яго сапраўднае імя - Юрый Алегавіч Кізюк. Ён скончыў Акадэмію МУС, працаваў у Аддзеле барацьбы з эканамічнымі злачынствамі Навагрудскага РАУС. У 2015 годзе ён звяртаўся ў КДБ у пошуках працы. Яго зварот ёсць у злітай базе. Ужо ў 2016 годзе ў ягонай асабістай справе з'явіўся запіс «адкамандзіраваны ў ГУУС г. Менска». А праз тры гады Кізюк выбывае з МУС і пераводзіцца ў Міністэрства абароны. Новым месцам службы ўжо капітана становіцца вайсковая часць 45523 у Менску - гэта ўправа замежнай інфармацыі і камунікацыі Галоўнай разведвальнай управы (ГРУ).

У той жа часці служыў Міхаіл Уладзіслававіч Паветка. Так напраўду клічуць другога “валанцёра” Максіма Кандратовіча. Ён таксама скончыў Акадэмію МУС, але ў міліцыі не працаваў. З 2015 да 2018 года, перад тым як трапіць у выведку, ён працаваў у Ваеннай камендатуры Менска.

У злітай пашпартнай базе ёсць чатыры пашпарты, выдадзеныя на чалавека, падобнага на Дзмітрыя Пратасевіча. Гэта Юры Кізюк, Зміцер Пратасевіч, Георгій Назаранка і яшчэ адзін Зміцер Пратасевіч, але з іншымі звесткамі.

Журналісты БРЦ напісалі запыт у пракуратуру Польшчы з пытаннем, ці вядома ведамству нешта пра дзейнасць Пратасевіча і Кандратовіча на тэрыторыі краіны. Адказу на момант выхаду расследавання пакуль не атрымалі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках