Z-прапагандыстка: У расейцаў шалёныя страты
4- 12.11.2024, 9:18
- 14,310
Нечаканая праўда.
Калабарантка і расейская прапагандыстка Таццяна Манцян выступіла з гучнай заявай аб сур'ёзных стратах у шэрагах расейскага войска.
Паводле ейных слоў, тактыка так званых «мясных штурмаў» - масавага наступу з вялікімі ахвярамі - прыводзіць да вялізных страт жывой сілы, што значна скарачае колькасць расейцаў, гатовых падпісваць кантракт для ўдзелу ў вайне з Украінай, піша «Дыялог».
Са слоў Манцян, нават істотнае павелічэнне выплат за падпісанне кантракту не матывуе людзей адпраўляцца на фронт.
Расейцы ўсведамляюць, што верагоднасць выкарыстання гэтых выплат вельмі малая, і пазбягаюць удзелу ў баявых дзеяннях. «У нас шалёныя страты, у нас мясныя штурмы… Масава людзей кідаюць на абнуленне!» - заявіла яна.
Іншыя расейскія вайсковыя крыніцы пацвярджаюць ейныя словы: з вычарпаннем пяхоты расейскія камандзіры сталі адпраўляць у бой аператараў дронаў, што паказвае на вострую нястачу байцоў.