Канцэрт расейскага гурта «Іванушкі» ў Менску скончыўся скандалам
88- 12.11.2024, 9:10
- 60,052
У Сеціве абураюцца праз выступ музыкаў.
Мянчанка ў ціктоке расказала, як захацела "ўспомніць маладосць, дзяцінства" і купіла білеты на 7 лістапада на канцэрт расейскага гурта "Іванушкі International". Білеты ў Палац спорту, дарэчы, былі не вельмі таннымі: ад 94 да 170 рублёў, піша “Наша Нiва”.
Канцэрт пачаўся са спазненнем, а затым цэлую гадзіну выступалі іншыя музыкі.
Іншыя блогеры таксама скардзяцца ў ціктоку, што самі “Іванушкі” з'явіліся на сцэне прыкладна толькі праз гадзіну. Іх выступ расчараваў дзяўчыну.
@ivanova_o #концерт #иванушкиinternational ♬ оригинальный звук - Ms.Ivanova
— Ужо ў гэты момант настрой быў крыху сапсаваны. Мы вельмі чакалі, але прайшло шмат часу. Ну добра, дачакаліся. Яны спявалі ўсе тыя класныя песні, якія мы ўсе ведаем на памяць. Але "спявалі" - гэта гучна сказана… Спяваў толькі адзін хлопец - самы малады. Руды і Кірыл увесь час кудысьці адыходзілі, спявалі па некалькі слоў у песні. Гэта было максімальна непаважліва.
У ціктокку ёсць ролікі, дзе відаць, як два вакалісты абмяркоўваюць нешта проста на сцэне падчас выканання песні. Гэта таксама не ўсім спадабалася.
- Увесь канцэрт спяваў толькі гэты адзін хлопец, стараўся запальваць публіку, падтрымліваць неяк, размаўляць. А вось тыя двое паводзілі сябе максімальна неадэкватна. Мала таго, што яны не спявалі, яны проста непаважліва некуды адыходзілі. У мяне ўражанні максімальна адмоўныя. Не ведаю, што адбылося: хлопцы стаміліся, зажэрліся, прабачце за такое слова, але выглядала менавіта так.
@markevich___natas ♬ оригинальный звук - Markevich___natasha
За два дні ролік дзяўчыны набраў 1,9 мільёна праглядаў і каля 25 тысяч падабаек, а таксама 3 тысячы каментароў. Беларусы абмяркоўвалі, што пасля канцэртаў расейскіх зорак нярэдка застаюцца расчараванымі.
«Такая ж сітуацыя была на канцэрце «Іванушак» на Дзень шахцёра ў Салігорску летась. Увесь канцэрт выцягнуў Турычэнка - самы малады. Руды і Кірыл толькі ўстаўлялі словы, і стан іх быў незразумелы», - успомніла адна жанчына.
«Мы так неяк на Лепса ў Магілёве схадзілі. Поўнае расчараванне. Чаму ўсе яны так сябе паводзяць у Беларусі? Крыўдна. Вядома, ёсць і вартыя артысты», — падзялілася негатыўным досведам беларуска.
@sdk_loshany Интересно, о чем Андрей и Кирилл пошептались?
♬ оригинальный звук - Лошанский СДК
«Жах якое расчараванне. Мы так летась на Asti схадзілі. І на Зіверт я таксама атрымала негатыўныя водгукі. Яны што, думаюць, што ў Беларусі можна выступаць пусці-павалюся?» — напісала яшчэ адна каментатарка.