Украінскі дрон падпаліў нафтабазу ў Белгародскай вобласці
2- 12.11.2024, 8:33
- 6,814
Гарыць адзін з рэзервуараў.
Уначы 12 лістапада ўкраінскі беспілотнік атакаваў нафтабазу на тэрыторыі Старааскольскай гарадской акругі ў Белгародскай вобласці, паведаміў губернатар рэгіёну Вячаслаў Гладкоў.
«У выніку выбуху адзін з рэзервуараў загарэўся. На месцы працавалі дзесяць пажарных разлікаў, якія аператыўна ліквідавалі ўзгаранне. Пацярпелых няма», - напісаў Гладкоў у тэлеграм-канале.
Стараасколькая гарадская акруга знаходзіцца на паўночным усходзе Белгародскай вобласці і мяжуе з Курскай і Варонежскімі абласцямі. У раёне Старога Аскола размешчаны дзве буйныя нафтабазы: на поўдні горада — база Асколнафтаснаба з 24 рэзервуарамі для захоўвання бензіну і дызельнага паліва, а на захадзе — Губкінская нафтабаза Белгараднафтапрадукта (належыць "Раснафце") з 13 рэзервуарамі для бензіну і дызельнага паліва. Другая зазнала напады беспілотнікаў у сакавіку і жніўні гэтага года.