2 снежня 2024, панядзелак, 16:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп вылучыў кандыдатку на пасаду амбасадара ЗША ў ААН

16
Трамп вылучыў кандыдатку на пасаду амбасадара ЗША ў ААН
ЭЛІЗ СТЭФАНІК

Што пра яе вядома.

Пераможца прэзідэнцкіх выбараў у ЗША Дональд Трамп вылучыў кандыдатку на сталага прадстаўніка ЗША ў ААН. Гэта кангрэсвумэн Эліз Стэфанік.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Politico.

«Для мяне вялікі гонар вылучыць кандыдатуру Эліз Стэфанік на пасаду амбасадаркі ЗША ў ААН у маім кабінеце. Эліз – неверагодна моцная, жорсткая і разумная змагарка за Амерыку», – заявіў Трамп.

Politico адзначае, што Стэфанік з'яўляецца заўзятым крытыкам ААН, таксама яна актыўна падтрымлівае Ізраіль.

Сярод іншага, Стэфанік неаднаразова абвінавачвала ААН у антысемітызме. У кастрычніку яна заклікала да «поўнай пераацэнкі фінансавання ААН з боку ЗША» ў адказ на спробы Палестыны выключыць Ізраіль з ААН.

Што да Украіны, то, сярод іншага, Стэфанік падтрымала раннія пакеты дапамогі для ўмацавання абароны Украіны.

Таксама яна стала адной з аўтарак законапраекта, які прадугледжвае санкцыі супраць фінансавага і энэргетычнага сектараў Расеі і павелічэнне ваеннай дапамогі ЗША Украіне перад уварваннем РФ.

Але ў той самы час кангрэсвумэн галасавала супраць вылучэння Украіне новага фінансавання памерам 61 мільярд даляраў сёлета. Яна апраўдала такую пастанову тым, што хоць і падтрымлівае ідэю ваеннай дапамогі Украіне, яна не можа выступаць за вылучэнне дадатковых сродкаў на несмяротную дапамогу ва ўмовах крызісу на мяжы ЗША і Мексікі.

Варта заўважыць, што цяпер пасаду амбасадаркі ЗША ў ААН займае Лінда Томас-Грынфілд.

Нагадаем, Дональд Трамп афіцыйна стане прэзідэнтам ЗША 20 студзеня, калі адбудзецца інаўгурацыя.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках