Z-блогеры накінуліся на расейскую прапаганду
5- 11.11.2024, 16:16
- 18,258
Дасталася і Лукашэнку.
Расейскія Z-блогеры абвінавачваюць прапагандыстаў Крамля ў тым, што тыя абяцалі «Кіеў за тры дні», замест гэтага «планы» сарваныя.
Пра гэта паведамляе Цензор.НЕТ.
«Цяпер бессэнсоўна гэта адмаўляць і сцвярджаць, быццам, акрамя амерыканскага генерала Мілі, пра «Кіеў за тры дні» ніхто не казаў. Інтэрнэт усё памятае. Галоўнае - не паўтараць памылак і не займацца шапказакідальніцтвам, каб не садзіцца ў лужыну. Пагатоў, у публічнай прасторы», - адзначыў адзін з іх.
Аўтар відэа не абышоў увагай і Лукашэнку, які заявіў, што «гэтая вайна працягнецца максімум 3-4 дні».