Беларусы пахваліліся вёдрамі «ежы багоў»
29- 10.11.2024, 17:58
- 27,210
Сацсеткі запоўнілі яркія відэа.
Лістапад, як і папярэднія восеньскія месяцы, парадаваў многіх беларусаў грыбным бумам. У апошнія дні сацсеткі запоўнілі яркія відэа, на якіх беларусы з гонарам дэманструюць сабраны «ўраджай» – вёдры, кошыкі і нават ванну (!), напоўненыя сакавітымі зелянушкамі, піша «Тэлеграф».
Зелянушка (лац.: Tricholoma equestre) – грыб роду трыхалома (радоўка) сямейства радоўкавых. Сваю назву атрымаў за зялёную афарбоўку, якая захоўваецца нават пасля варэння. Гэтыя грыбы таксама называюць радоўка зялёная, зелянушка, зялёнка, жаўтушка, радоўка залацістая, радоўка цытрынавая.
Так, адна з беларусак апублікавала ў TikTok відэа, на якім паказала некалькі вялізных вёдраў зялёнак, 50-літровы рондаль і… цэлую ванну гэтых лясных далікатэсаў.
@aleseshka #грибы2024 #лес #зеленки ♬ original sound - Маша и Медведь
У каментарах шмат хто здзівіўся, навошта столькі грыбоў. На што аўтарка роліка адказала: «А то вы не збіралі б, калі бачылі шмат». І патлумачыла, што «ўвесь гэты аб'ём за 3 гадзіны [апрацавалі] і ніводнага пясочка [не засталося]».
Іншыя беларусы таксама пахваліліся небывалымі аб'ёмамі зялёнак.
«Вось такая ў нас грыбалка ўдалася! Гляньце, колькі грыбоў набралі. Вось такія ўсе прыгожанькія, мініяцюрныя. Давялося, вядома, папрацаваць, але, тым не менш, мы назбіралі. Грыбоў процьма», – расказала яшчэ адна аматарка «ціхага палявання» і паказала 5 пакетаў і 3 вядры грыбоў.
@maria_yenina ♬ оригинальный звук - Мария
«Яшчэ трошку, яшчэ трошку», – падпісала свае грыбныя знаходкі яшчэ адна беларуска.
@gribovedochka #видео #беларусь #belarus #mushrooms #грибалка #тихаяохота #гриб #люблюгрибы #грибочки #погрибы #гриби #грибы2024 #грибыбеларуси @Грибные войска Беларуси @СЕНЯ ♬ sonido original - Drumspassion2
Дарэчы, яшчэ адна карыстальніца назвала зялёнкі «ежай багоў», падкрэсліваючы тым самым унікальнасць і смак гэтых дароў прыроды.
@olgakoroluk #мои любимые грибы #зеленки #деревня #беларусь ♬ оригинальный звук - Это музыка для тебя и меня ..