Заўтра ў Рэчыцы будуць узрываць і страляць
6- 9.10.2024, 21:45
- 4,550
Мясцовых жыхароў просяць захоўваць спакой.
Рэчыцкі райвыканкам анансуе стрэлы і выбухі ў горадзе. І просіць мясцовых жыхароў «захоўваць спакой».
У паведамленні ўладаў, якое з'явілася ўвечары ў сераду, зазначаецца, што 10 кастрычніка з 6 да 10 гадзіны ў Рэчыцы будуць праходзіць «планавыя тактыка-спецыяльныя вучэнні ў ахове аб'ектаў». Іх падрабязнасці захоўваюць у таямніцы.
Рэчыцкі райвыканкам піша, што «ніякіх дзеянняў ад насельніцтва не патрабуецца».