Умераў пра французскія Mirage 2000: Будуць абсталяваныя так, каб мы мелі перавагу над РФ
2- 9.10.2024, 20:48
- 3,338
Украіна атрымае знішчальнікі ў пачатку 2025 года.
Знішчальнікі Mirage 2000, якія ў пачатку 2025 года перадасць Францыя, будуць абсталяваныя так, каб Украіна мела перавагу ў паветры над Расеяй.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на міністра абароны Украіны Рустэма Умерава ў эфіры тэлемарафону.
Паводле словаў Умерава, сёння ён сустракаўся з міністрам абароны Францыі Себасцьянам Лекарню.
«Мы абмяркоўвалі, якія платформы будуць перадавацца, мадэрнізацыю, падрыхтоўку пілотаў, інфраструктуру, авіёніку. У гэтым плане Францыя будзе нам перадаваць», – расказаў кіраўнік Мінабароны Украіны.
Акрамя таго, міністры абмеркавалі, што Францыя яшчэ можа перадаць Украіне пасля знішчальнікаў Mirage 2000 года.
«Ідзем паводле графіка. Спадзяюся, што хутка будзем мець іх у сябе. Гэтыя самалёты будуць абсталяваныя так, каб мы мелі перавагу (над ворагам – рэд.)», – адзначыў Умераў.