Лукашэнку будуць хаваць у Маскве?
24- 9.10.2024, 17:40
- 38,024
Палітолаг звярнуў увагу на цікавую дэталь.
Сёння, 9 кастрычніка, Пуцін узнагародзіў Лукашэнку ордэнам святога апостала Андрэя Першазванага.
«За выдатныя заслугі ў развіцці стасункаў саюзніцтва і стратэгічнага партнёрства паміж Расейскай Федэрацыяй і Рэспублікай Беларусь, умацаванне дружалюбных сувязей паміж расейскім і беларускім народамі, а таксама за вялікі асабісты ўнёсак у стварэнне і эфектыўную дзейнасць cаюзнай дзяржавы», - гаворыцца ў абгрунтаванні ўзнагароды.
Палітолаг Дзмітрый Балкунец звярнуў увагу на цікавую дэталь у сувязі з гэтай узнагародай.
«Пасля смерці ўзнагароджанага дзяржузнагароды захоўваюцца ў ягоных сваякоў, у выпадку адсутнасці сваякоў узнагароды вяртаюцца дзяржаве.
Паводле закона аб дадатковым штомесячным матэрыяльным забеспячэнні грамадзян за выдатныя дасягненні і асаблівыя заслугі перад Расеяй кавалеры ордэна могуць разлічваць на 415-адсоткавую прыбаўку да сацыяльнай пенсіі.
Акрамя таго, кавалеры ордэна могуць быць пахаваныя на Федэральных вайсковых мемарыяльных могілках у Мыцішчах», - піша палітолаг.