Дроны здзейснілі маштабны налёт на расейскі Ейск
2- 9.10.2024, 8:03
- 14,248
У горадзе знаходзіцца стратэгічны аэрадром.
Уночы 9 кастрычніка дроны атакавалі Краснадарскі край Расеі. Аб гэтым паведамляе BBC са спасылкай на мясцовыя Telegram-каналы.
«Украінскія дроны, з паведамленняў з расейскіх крыніц, у пачатку ночы на сераду атакавалі расейскі горад Ейск, дзе размешчаны вайсковы аэрадром», - сказана ў паведамленні.
Так, расейскі маніторынгавы канал «Прымежжа» паведаміў, што над рэгіёнам «шмат БПЛА».
«Горад Ейск размешчаны ў Краснадарскім краі, на беразе Азоўскага мора, прыкладна за 60 км праз мора ад Марыюпаля. У гэтым раёне ёсць буйны вайсковы аэрадром, які ўжо неаднаразова зазнаваў налёты ўкраінскіх дронаў», - адзначылі журналісты.