У Барысаве гарэла дрэваапрацоўчае прадпрыемства
2- 8.10.2024, 21:53
- 3,634
Відэа.
У Барысаве 8 кастрычніка гарэла дрэваапрацоўчае прадпрыемства, паведамілі ў МНС. Пажар атрымалася патушыць.
Падраздзяленні МНС ліквідавалі загаранне на дрэваапрацоўчым прадпрыемстве па вуліцы Завадской у Барысаве.
Паводле папярэдніх звестак, загарэлася лінія гатункавання лесу.
«Пацярпелых няма. Прычына інцыдэнту высвятляецца», – паведамілі ў МНС.
На Завадской вуліцы ў райцэнтры знаходзіцца Барысаўскі дрэваапрацоўчы камбінат – «найбуйнейшае дрэваапрацоўчае прадпрыемства Рэспублікі Беларусь», як паказана на сайце гэтай кампаніі.