21 снежня 2024, Субота, 19:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У лаўрэата Нобелеўскай прэміі ў фізіялогіі і медыцыне беларускія карані

У лаўрэата Нобелеўскай прэміі ў фізіялогіі і медыцыне беларускія карані
ВІКТАР АМБРОС

Бацька Віктара Амброса жыў у Ашмянскім раёне.

У лаўрэата Нобелеўскай прэміі ў фізіялогіі і медыцыне за 2024 год Віктара Амброса знайшліся беларускія карані, піша «Еўрарадыё».

Бацька навукоўца, Лонгін Багдан Амброс, нарадзіўся ў вёсцы Дардзішках. Гэта адбылося ў кастрычніку 1924 года, роўна за 100 год да таго, як яго сын атрымаў Нобелеўскую прэмію.

У англамоўных крыніцах Дардзішкі згадваюцца як польская вёска. Імаверна, гэта тлумачыцца тым, што ў міжваенны час тэрыторыя Заходняй Беларусі была часткай Польшчы. Аднак з гістарычных дакументаў становіцца зразумела, што задоўга да таго Дардзішкі ўваходзілі ў Ашмянскі дэканат, які сёння належыць да Гарадзенскага дыяцэзіі Рымска-каталіцкай царквы.

З таго часу назва вёскі крыху змянілася. Цяпер яна называецца Даргішкі — і па-ранейшаму знаходзіцца ў Ашмянскім раёне Гародзенскай вобласці.

Сам Віктар Амброс згадвае, што ягоны бацька быў польскім уцекачом. Пасля Другой сусветнай вайны ён пераехаў у ЗША. Менавіта там, у мястэчку Гановеры (штат Нью-Гэмпшыр), 1 снежня 1953 года і нарадзіўся навуковец.

У нобелеўскага лаўрэата Віктара Амброса было дзевяць братоў і сясцёр, адзін з братоў, Майкл, памёр у дзяцінстве.

Нагадаем, уладальнікамі Нобелеўскай прэміі 2024 года ў галіне фізіялогіі і медыцыны a target="_blank" href=https://charter97.org/ru/news/2024/10/7/613592/>сталі біёлагі Віктар Амброс і Гэры Раўкан. Навукоўцы атрымалі Нобелеўскую прэмію за адкрыццё малекулы мікраРНК і яе ролі ў посттранскрыпцыйнай рэгуляцыі генаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках