Кіберспецыялісты ГУВ узламалі расейскае «Правасуддзе»
3- 7.10.2024, 17:38
- 3,472
Паралізаваная работа судовай сістэмы.
У панядзелак, 7 кастрычніка, кіберспецыялісты Галоўнай управы выведкі Міністэрства абароны Украіны супольна з актывістамі групы BO Team «павіншавалі» расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна з днём нараджэння ўзломам дзяржаўнай аўтаматызаванай сістэмы «Правасуддзе», дзякуючы якой праходзіць электроннае дакументаабарачэнне ва ўсіх судах Расеі. Пра гэта LIGA.net паведаміла крыніца ва ўкраінскай выведцы.
З яе слоў, атака паралізавала працу судоў, ведамасных электронных паштовых скрынь і афіцыйных сайтаў.
Суразмоўца адзначыў, што ў выніку кіберудару атрыманыя персанальныя звесткі карыстальнікаў і ўнутраная дакументацыя сістэмы. Цяпер расейцы паведамляюць аб немагчымасці падачы пазоваў і праглядзе часу судовых пасяджэнняў праз тое, што сайты судоў выведзеныя са строю.
Паводле інфармацыі суразмоўцы, кіберудар стаў магчымым праз нізкую кваліфікацыю расейскіх спецыялістаў у кібербяспецы, а таксама праз «дзіркі» ў расейскіх сістэмах кібербяспекі ад «Лабараторыі Касперскага», ПАТ «Positive Technologies» і АТ «ІУК».
Даведка:
«Правасуддзе» - гэта сістэма электроннага дакументаабарачэння ў судах РФ усіх юрысдыкцый і ўзроўняў. Праз яе падаюць судовыя заявы, інфармуюць аб прызначэнні і зменах судовых пасяджэнняў, атрымліваюць кансультацыі па судовых справах.