21 снежня 2024, Субота, 19:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Феадосіі УСУ пашкодзілі важны нафтаналіўны порт

3
У Феадосіі УСУ пашкодзілі важны нафтаналіўны порт

Гэта найважнейшы для акупантаў аб'ект у Крыме.

Украінскія сілы пашкодзілі нафтаналіўны порт у часова акупаваным Крыме, які войскі РФ выкарыстоўваюць для пастаўкі паліва на паўвыспе.

Пра гэта паведаміў кіраўнік Цэнтра супрацьдзеяння дэзінфармацыі пры Савеце нацбяспекі і абароны Украіны Андрэй Каваленка ў Telegram.

«У Феадосіі патрапілі не проста па нафтабазе, а па нафтаналіўным порце», - паведаміў ён.

Каваленка дадаў, што порт мае вялікае значэнне для пастаўкі паліва акупантам у Крыме.

Уночы 7 кастрычніка ў часова акупаваным Крыме прагрымелі выбухі. У раёне аэрадрома Бельбек узнік пажар. У сеціве таксама паведамлялі, што ў Феадосіі пасля нападу беспілотнікаў успыхнула нафтабаза.

Пазней Генштаб УСУ пацвердзіў, што Сілы абароны Украіны нанеслі ўдар па марскім нафтавым тэрмінале расейцаў у часова акупаванай Феадосіі. Вайскоўцы адзначылі, што феадасійскі тэрмінал з'яўляецца найбуйнейшым у Крыме ў аб'ёмах перагрузкі нафтапрадуктаў, якія выкарыстоўваліся, у тым ліку і для забеспячэння патрэб расейскага войска.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках