У Мінску гарэў ГЦ «4 сезоны»
- 7.10.2024, 11:39
- 3,864
У Сеціве з'явіліся відэа, на якіх бачныя клубы дыму над будынкам.
У Менску адбыўся пажар у недабудаваным гандлёвым цэнтры «4 сезоны».
«У Менску падраздзяленні МНС выехалі на паведамленні аб загаранні ў будынку на вул.Скрыпнікава,47», - паведамілі ў МНС.
У Сеціве з'явіліся відэа, на якіх бачныя клубы дыму, якія ўзнімаюцца над будынкам.
«Пажар у будынку па вул.Скрыпнікава ліквідаваны. Ратавальнікі працягваюць працаваць на месцы здарэння. Паводле папярэдняй інфармацыі пацярпелых няма. Прычыны і акалічнасці высвятляюцца», - паведамілі ў МНС