Расейскі «двайнік» Леанарда Ды Капрыа сышоў на вайну супраць Украіны
19- 7.10.2024, 11:32
- 12,726
Фотафакт.
Так званы «двайнік» вядомага амерыканскага актора Леанарда Ды Капрыа з Падольска Раман Бурцаў, так і не знайшоўшы сабе годнага прымянення, адправіцца на вайну супраць Украіны.
Пра гэта са спасылкай на расейскія прапагандысцкія рэсурсы распавялі ў Telegram-канале ЧТД, апублікаваўшы яго фота ў вайсковай форме.
Зрэшты, мяркуючы са здымкаў, зараз ні пра якое падабенства расейца з галівудскай зоркай гаворкі больш не ідзе.