Лукашэнка не кантралюе неба над Беларуссю
7- 7.10.2024, 11:13
- 6,860
“Шахедаў” уначы над краінай было мінімум чатыры.
Мінімум чатыры беспілотнікі тыпу "Шахед", якія выкарыстоўваюцца Расеяй, зайшлі ў паветраную прастору Беларусі за ноч і раніцу. Пра гэта паведамляюць украінскія маніторынгавыя праекты.
Першы дрон заляцеў з Чарнігаўскай вобласці Украіны ў кірунку Хойнікаў а 23.27.
Далей "Шахеды" заходзілі ў Беларусь а 00.40, 04.06 і 08.35.
"Вядома, што дрон, які заляцеў у Беларусь у раёне Лоева а 04.06, пакруціўся ў паветранай прасторы Беларусі блізу 40 хвілін і вярнуўся назад ва Украіну, таксама пацверджанае вяртанне ва Украіну і апошняга "Шахеда", што заляцеў а 08.35", — гаворыцца ў паведамленні.