21 снежня 2024, Субота, 20:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Пінскім раёне Renault выехаў насустрач і рэзнуўся ў Lada

2
У Пінскім раёне Renault выехаў насустрач і рэзнуўся ў Lada

Вінаваты ў ДТЗ заявіў, што страціў прытомнасць, але экспэртыза ўстанавіла іншае.

Аварыя адбылася ўвечары на 440 кіламетры аўтадарогі М10 Кобрын-Гомель-мяжа РФ на тэрыторыі Пінскага раёна. Лоб у лоб сутыкнуліся Renault якім кіраваў 49-гадовы жыхар Пінска і Lada, за стырном якога знаходзіўся 38-гадовы жыхар Янава.

У выніку ДТЗ 41-гадовая пасажырка Lada атрымала цяжкія цялесныя пашкоджанні.

Зыходзячы са следавой карціны, следчыя высветлілі, што кіроўца Renault учыніў сутыкненне, выехаўшы на сустрэчную паласу руху. Ад удару ягонае аўто вылецела ў кювет і перакулілася, а аўтамабіль расейскай маркі развярнуўся вакол сваёй восі.

"Кіроўца Renault віну ва ўчыненні злачынства не прызнаў і ў спробе заблытаць следства вылучыў версію аб тым, што падчас кіравання транспартам непасрэдна перад аварыяй яго самаадчуванне рэзка пагоршылася і ён страціў прытомнасць", – паведамілі ў СК.

Для праверкі яго довадаў прызначылі даследаванне з прыцягненнем спецыялістаў. Згодна з заключэннем судовай амбулаторнай комплекснай псіхолага-псіхіятрычнай і судова-медыцынскай экспертыз "аб'ектыўных прыкмет і падстаў да раптоўнай страты прытомнасці ў абвінавачанага не выяўлена".

“Акрамя таго, відавочцы ДТЗ падчас допытаў патлумачылі, што адразу пасля аварыі размаўлялі з абвінавачаным і на самаадчуванне ён не скардзіўся. Лекары, якія прыбылі на месца здарэння лекары брыгады хуткай медыцынскай дапамогі таксама пацвердзілі, што абвінавачаны адмаўляў факт страты прытомнасці”, - удакладнілі ў СК.

У выніку следчыя вызначылі, што кіроўца Renault "праявіў злачынную нядбайнасць, няўважлівасць і неабачлівасць, кіраваў транспартам у стомленым стане, які ставіць пад пагрозу бяспеку дарожнага руху, і не дазваляе належным чынам кантраляваць дарожную сітуацыю".

“У выніку ён беспадстаўна выехаў на паласу сустрэчнага кірунку руху і ўчыніў лабавое сутыкненне”, - паведамілі ў СК.

49-гадоваму жыхару Пінска выставілі абвінавачанне паводле ч.2 арт. 317 КК (Парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіруе транспартным сродкам, што пацягнула з неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання). Санкцыя артыкула прадугледжвае выпраўленчыя працы, абмежаванне волі ці да пяці гадоў калоніі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках