Адразу тры «Шахеды» заляцелі ў Беларусь
2- 7.10.2024, 10:05
- 5,590
Адзін з іх прапаў.
Украінскія маніторынгавыя каналы паведамілі як мінімум аб трох расейскіх беспілотніках, якія заляцелі на тэрыторыю Беларусі праз Украіну.
— 23:30 ад украінскага Любеча ў кірунку Хойнікаў (далейшы лёс БпЛА невядомы).
— 04:08 у кірунку Хойнікаў (развярнуўся на ўкраінскі Славуціч).
— 08:34 у кірунку Мазыра (развярнуўся на ўкраінскую Прыпяць).
Размова ідзе аб ударных БПЛА тыпу Shahed-136 расейска-іранскай вытворчасці.